Фотоотчеты

Афиша

Чт, 24 Мая 20:00

Мутнаевока — прэзентацыя альбома "Метро"

СОЛЬНЫЙ КОНЦЕРТ

Адна з лепшых live-каманд Беларусі “Мутнаевока” прэзентуе свой трэці паўнафарматны альбом “Метро”.

Штогод “Мутнаевока” ладзіць канцэрты ў час, дзе сканчваецца вясна і распачынаецца лета. Гэты сезон - не выключэнне! Запрашаем атрымаць моцны зарад энэргіі апошнімі днямі вясны і не прапусціць прэзентацыю новага лонгплэя гурта – “Метро”. У выкананні прагучыць як новы альбом, так і ўлюбёныя трэкі з 2-х папярэдніх плытак – "Дзень Незалежнасці" і "Пошлы Гламур".

Дзве гадзіны жывых эмоцый без прэлюдый і антрактаў забясьпечаныя!

Квіткі папярэдне - 10 р, у дзень канцэрта - 15 р.

Пачатак у 20.00.

Квіткі без камiсii можна набыць у TNT Rock Club.

Жанр:
  • rock
Назад