Новости

20 Сентября 2013

29 ВЕРАСНЯ — СОЛЬНЫ КАНЦЭРТ RE1IKT

Мінскі гурт Re1ikt дасць канцэрт у TNT Rock Club 29 верасня. З дапамогай музыкі каманда будзе ствараць таямнічую восеньскую атмасферу ўсярэдзіне клуба.

Выступ стане першым сольным клубным канцэртам Re1ikt пасля летніх замежных і беларускіх фестываляў. Музыкі рыхтуюцца выканаць новыя песні з будучага альбома, які, з іх словаў, будзе «большым за проста альбом». Таксама яны зайграюць найлепшыя любімыя кампазіцыі і каверы. 

Надыходзячы канцэрт стане нагодай адсвяткаваць невялікі юбілей бас-гітарыста Re1ikt Змітра Наркевіча – 26 верасня яму спаўняецца 25 гадоў. 

Не абыдзецца і без сюрпрызаў. Якіх? Пра гэта слухачы даведаюцца падчас канцэрта.

Сольны канцэрт гурта Re1ikt 

29 верасня, TNT Rock Club (Рэвалюцыйная, 9) 

Пачатак: 21:00 

Уваход: 40.000

Re1ikt – адзін з беларускіх гуртоў, якія стала канцэртуюць. Калектыў неаднаразова выступаў на фестывалях у Польшы, Літве, ва Украіне, на Беларусі і быў адзначаны шматлікімі ўзнагародамі. 

На рахунку Re1ikt 3 студыйныя альбомы. Апошні на сёння дыск «Рэкі прабілі лёд» стаў бестсэлерам лэйбла «Вігма» і быў перавыдадзены ў 2012 годзе. Таксама ў арсенале Re1ikt 5 відэакліпаў і 2 live-DVD. Цяпер Re1ikt рыхтуецца да запісу чацвёртага альбома. 

Новая праграма ўжо была прэзентаваная ў розных краінах і на Радзіме. Матэрыял блізкі да такіх накірункаў як progressive rock, post rock, art rock і alternative rock. Сучасныя музычныя плыні Re1ikt спалучае з традыцыйным беларускім песенным фальклорам, робячы яго актуальным для слухачоў, якія шукаюць у музыцы нешта новае.

re1ikt.com

Назад