Новости

21 Мая 2014

Дух Led Zeppelin у TNT Rock Club

Дух Led Zeppelin у TNT Rock Club

Менск наведаў дух культавых Led Zeppelin, трэба адзначыць, што дух прыбыў з самога туманнага Альбіёну ў выглядзе кавер-бэнда пад назвай Boot Led Zeppelin. Хлопцы тусілі ў сталіцы ўжо з 16-га траўня і пасьпелі правесьці творчую сустрэчу, а таксама паўдзельнічаць у прэс-канферэнцыі і нават адыграць канцэрт суботнім вечарам. BelMetal актыўна паўдзельнічаў ва ўсёй гэтай праграме, якая адбывалася ў TNT Rock Club, адміністрацыя якога працягвае вазіць добрыя замежныя гурты. 17-га траўня было другое прышэсьце лонданскай фармацыі на беларускую зямлю і сцэну.

Я пабываў толькі на канцэрце, таму і распавядаць буду толькі аб ім. Boot Led Zeppelin зусім крышачку затрымаліся, таму было дастаткова часу, каб усе аматары творчасьці гэтага гурта падцягнуліся на танцпляц. Спачатку клуб быў нейкі паўпусты і я думаў, што болей публікі ня будзе. Потым высьветлілася, што шмат людзей знаходзілася на летняй тэрасе і да моманту зьяўленьня музыкаў на сцэне танцпляц быў цалкам забіты людзьмі. Вельмі прыемны факт, што менскія аматары року зусім розных узростаў захапляюцца гэтай бесьсьмяротнай музыкай і наведалі такі цікавы і добры канцэрт.

Вельмі гарачыя брытанскія хлопцы ня толькі выдатна вывучылі свае партыі, але і пашылі адпаведныя касьцюмы для выступаў. Граюць на такіх жа самых інструментах, як Robert Plant & Co, мала таго, яны зкопіпасьцілі ўсе фішкі арыгінальных музыкаў: рухі, позірк, позы, УСЁ, што было магчыма. Гэты кавер-гурт адрозьніваецца 100% сыгранасьцю і якасьцю падачы матэрыялу слухачам. Трэ адзначыць, што Boot Led Zeppelin выступалі ў TNT Rock Club са сваім абсталяваньнем, таму якасьць гука проста зашкальвала. Хлопцы пачалі з Good Times Bad Times, а танцпляц адразу распачаў павольна рухацца, з кожным наступным трэкам градус дзеяньня толькі рос. Падчас першага адзьдзяленьня вечера былі сыграныя Communication Breakdown, Ramble On, Dazed and Confused, на апошняй Jimmy Page пачаў лабаць на сваім гібсане смычком, гэта было проста афігіцельна. Маленькая паўза і Буты былі гатовыя радаваць акустычнымі рэчамі. Франтмэн запрасіў усіх прысесьці на падлогу і ўявіць сябе ноч у пустэльне і канечне ж яны сыгралі Going To California.

Паўза паміж двума сэтамі была зусім кароткай і мызыкі адразу пачалі зь песьні пра жанчын пад назвай Since I’ve Benn Loving You і пайшло-паехала, натоўп скакаў ды танчыў, а яны працягвалі валіць цяжкаважнымі хітамі, такімі як Immigrant Song, Heartbreaker ды Moby Dick. Падчас апошняй мы разам з вакалістам спалілі пачак благавоній, Бонза паказаў, як можа граць на ўстаноўцы і адстукаў частку свайго драм сола нават рукамі, усё гэта літаральна гіпнатызавала і пад сцэнай было вельмі сьпякотна. Далей быў Kashmir і паліліўся новы пачак благавоній, мы выдатна дапамагалі дым-машыне і “абпалілі” мабыць увесь клуб. Ну і апагеям стала Stairway To Heaven, на якой мокрымі сталі ўсе, нават мужыкі, каментаваць не атрымаецца, я апынуйся на лайв шоў Зэпелін, якое бачыў на сваім маніторы. Перадаць словамі гэта цяжка, таму што трэк на самай справе грандыёзны і яны вытрывалі вельмі якасна і з душой яго выканаць. Публіка не хацела адпускаць музыкаў са сцэны і дружна крычала “One More”, пакуль Буты на адвалілі Whole Lotta Love, на гэтым усё скончылася, скончылася вельмі хутка.

Дзякуй брытанцам, што так любяць гэты гурт і нясуць праменьчык сьвятла Led Zeppelin нават беларускім слухачам, дзякуй за адданасьць сваёй працы. Дзякуй людзям, якія прыйшлі ў клуб і паказалі, што тут ведаюць і любяць легендарную чацьвёрку музыкаў і дзякуй, што паказалі як беларусы могуць адрывацца. Дзякуй TNT Rock Club за тое, што прывезьлі гурт і далі магчымасьць наведаць імпрэзу, працягвайце радаваць усіх такімі навінамі і далей! < /p>

P.S. Зусім хутка TNT Rock Club наведаюць Easy Dizzy разам з Chris Slade.

Тэкст: Сяргей Бохан, belmetal.org

Глядзіце фота з канцэрту у архіве

Назад