Новости

23 Июня 2014

M.G. упершыню на сцэне TNT 6.07.14 а 20.00 гадзiне!

M.G. упершыню на сцэне TNT 6.07.14  а  20.00 гадзiне!

Гурт «M.G.» ( раней Metalgues ) быу заснаваны у 2008 годзе у горадзе Навагрудку гiтарыстам Кулiкам Германам, а так сама вакалiстам i бас гiтарыстам Уладзiславам Мазалеуcкiм. У склад гурта быу запрошаны бубнач Артур Кулiк. У такiм складзе хлопцы пачалi працу над сваiм музычным матэрыялам. У канцы 2008 года было вырашына узяць у склад гурта яшчэ аднаго гiтарыста.

За час свайго існавання, гурт выпусціу дэма альбом у 2008 годзе, а так сама альбом Energy of rock у 2011 годзе. За сваю гісторыю гурт выстапаў на такіх фестывалях як «Басовішча», «Live in rock», «Музыкальный апельсин», наведаў шмат рыцарскіх фестываляў (Мстыслаў, Каменец і г. д.), выступаў у розных клубах, ды наведаў шмат розных гарадоў нашай краіны.

Пасля невялікага перапынку, звязанага з сыходам гітарыста ў войска, ў канцы лютага 2014 года гурт пачынае запіс новага альбома «К чорту гарэлку». Нарэшце ў пачатку лета, група рыхтуецца да выхаду новага альбома і выпуску дыскаў.

Назад